Скульптар Алесь Шатэрнік: «Лава Клінтана» не загінула, яна набудзе новыя мастацкія рысы


Размер шрифта: А А А

Скульптар ужо дванаццаць разоў рэстаўраваў «лаву Клінтана».

З «Радыё Свабода» зьвязаўся скульптар Алесь Шатэрнік, глыбока абураны зьнішчэньнем «лаўкі Клінтана». Ён кажа, што ўжо дванаццаць разоў рэстаўраваў яе.

«Трэба, каб гэтыя кавалкі сабралі, завезьлі да мяне ў майстэрню, каб яны ўсе захаваліся. У мяне ў майстэрні ляжаць першапачатковыя апоры гэтай лаўкі. Падчас аднаго з актаў вандалізму яны згубіліся, былі знойдзеныя праз 1,5-2 гады, калі лаўка ўжо стаяла на бэтоннай тумбе». (Гэта зрабілі, каб цяжэй было разьбіць, іначай простага ўдару кувалдай было дастаткова).

Раней, калі ламалі «лаўку Клінтана», апекуны Курапатаў прывозілі аскепкі Алесю Шатэрніку. Першы раз адламалася траціна, ён прымацаваў яе на мэталічныя штыры і «зьвязаў» месца злому вянком. Гэта дадало лаўцы яшчэ больш сымбалізму.

«Камень для лаўкі прывезьлі з Амэрыкі. У ЗША лаўка — гэта сымбаль памяці. Калі чалавек памірае, на ўспамін пра яго ставяць лаўку. У Курапатах тое ж самае. Лаўка — мэтафара памяці», — тлумачыць скульптар.

Паводле Алеся Шатэрніка, ёсьць прыклады ў сусьветнай скульптуры, калі звычайныя побытавыя прадметы сымбалізуюць памяць пра палеглых. Напрыклад, «Стол маўклівасьці» Канстантына Баркузі быў прызначаны стаць месцам маўклівых успамінаў пра загінулых.

«Трэба рабіць гранітны подыюм і на ім гэтыя словы прыгожа выбіць, золатам пакрыць. А аскепкам будзе нададзенае новае мастацкае гучаньне. Я ня згодны, што лаўка-помнік прапала, загінула. Яна "сядзіць" у маёй сьвядомасьці. Яна набудзе новыя мастацкія рысы. Як мастак я бачу сымболіку ў гэтым вандалізьме. Узьнікаюць асацыяцыі з "Гернікай" Пікаса, "Разбураным горадам" Восіпа Цадкіна.

Калі прыяжджаў Клінтан, я праз амбасаду перадаў яму скульптурку Ефрасіньні Полацкай, апякункі зямлі нашай. Я бачу вобраз сьвятой Ефрасіньні ў будучым помніку таксама».

Эти новости могут быть вам интересны







Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости


тв программа на сегодня