Праект «Беларускія ўікэнды» распачынае новы сезон


Размер шрифта: А А А

З 22 лютага стартуе новы сезон праекта «Беларускія уікэнды».

У гонар Дня роднай мовы ў лютым у рамках праекта ў Мінску і Гродна адбудуцца спецыяльныя паказы фільмаў, прызнаных самымі любімымі па выніках глядацкага галасавання.

Наведвальнікі мінскага кінатэатра «Масква» зноў змогуць убачыць тры фільмы-удзельнікі праекта «Беларускія ўікэнды»: 22 лютага — «Форэст Гамп», 23 лютага — «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб», 24 лютага — «Таемнае жыццё Уолтэра Міці».

Фільм «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» змогуць убачыць тасама і жыхары Гродна: паказы ад «Беларускіх уікэндаў» адбудуцца 2-3 сакавіка ў кінатэатры «Космас».

Карціны, агучаныя ў рамках «Беларускіх уікэндаў», стануць часткай рэгулярнага рэпертуара гродзенскіх кінатэатраў: паказы будуць праходзіць кожны месяц.

У новым сезоне праект парадуе гледачоў даўгачаканай агучкай на беларускай мове культавага фэнтэзі «Уладар пярсцёнкаў» рэжысёра Пітара Джэксана.

«У агучцы трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» прыме ўдзел рэкордная колькасць акцёраў. Нагадаю, за ўвесь час жыцця праекта з намі супрацоўнічалі больш за 20 акцёраў. Сезон-2019 таксама здзівіць гледачоў новымі галасамі беларускай агучкі. Рэпертуар праекта стане яшчэ больш разнастайным: мы азнаёміліся з вынікамі глядацкага галасавання і пастараемся ў 2019 годзе ўлічыць усе запыты аўдыторыі. Акрамя таго, гледачоў «Беларускіх уікэндаў» чакае шмат сюрпрызаў і новых кінаадкрыццяў, у кінапракаце з’явіцца шмат новых і любімых фільмаў замежнага кінематографа, упершыню агучаных па-беларуску. Мы плануем зрабіць гэты год яшчэ больш яркім і насычаным», — падзяліўся планамі на 2019 год кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Праект «Беларускія ўікэнды» пачаў сваё жыццё ў 2016 годзе. З 2017 года пераклад, агучку і дыстрыбуцыю фільмаў каманда «Кінаконг» выконвае пры падтрымцы кампаніі velcom.

За два сезоны фільмы «Беларускіх уікэндаў» убачылі 57 тысяч гледачоў: у 2018 годзе пракат кіно на беларускай мове ахапіў 20 гарадоў краіны, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. Агульна за два гады адбылося каля 550 сеансаў.

Эти новости могут быть вам интересны







Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости


тв программа на сегодня